Беларускія выбары арганізаваны добра, але застаюцца сістэмныя недахопы, паведамляюць міжнародныя назіральнікі
МІНСК, 12 верасня 2106 г. – Парламенцкія выбары 11 верасня адзначаюцца высокай арганізацыяй, былі заўважныя спробы вырашыць даўнія праблемы; аднак застаецца шэраг сістэмных недахопаў. Такія высновы зрабілі міжнародныя назіральнікі ў папярэднім дакладзе, які быў апублікаваны сёння.
Паводле дакладу, заканадаўчая сістэма абмяжоўвае палітычныя правы і асноўныя свабоды; заканадаўства прымяняецца занадта абмежавальна. Асвятленне выбарчай кампаніі ў СМІ не давала магчымасць выбарцам рабіць інфармаваны выбар і, нягледзячы на агульны рост колькасці зарэгістраваных кандыдатаў, у тым ліку значнай колькасці кандыдатаў ад апазіцыі, кампанія асвятлялася недастаткова актыўна.
Выбарчая адміністрацыя прыветна ставілася да міжнародных назіральнікаў. Аднак, у складзе выбарчых камісій не было рознабаковага прадстаўніцтва, што падрывае давер да іх незалежнасці. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя крокі з боку ўладаў, этапы датэрміновага галасавання, падліку і падсумавання галасоў былі недастаткова празрыстымі і мелі значную колькасць працэдурных хібаў.
“Відавочна, што Беларусь яшчэ мае што паправіць для выканання сваіх дэмакратычных абавязальніцтваў. Напярэдадні выбараў улады задэкляравалі шэраг абяцанняў, якія тычыліся празрыстасці працэсу, і часткова яны былі выкананы, але недастаткова”, – паведаміў Кент Харстэд, спецыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ. “Мы спадзяемся, што беларускі ўрад, разам з новаабраным парламентам, будзе прадаўжаць працэс дэмакратызацыі і прыкладзе комплексныя намаганні, каб вырашыць даўнія рэкамендацыі.”
Негледзячы на тое, што ўлады зрабілі першыя крокі, канстытуцыйная і прававая база не забяспечвае адэкватных гарантый правядзення выбараў у адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ і міжнароднымі стандартамі. Была створана міжведамасная экспертная рабочая група па вывучэнні папярэдніх рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ. Тым не менш, шэраг ключавых даўніх рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ і Венецыянскай Камісіі дагэтуль застаюцца без увагі; захоўваецца патрэба правесці ўсебаковую рэформу, у межах шырэйшага працэсу дэмакратызацыі.
“Учорашні падлік галасоў быў спакойны і добра арганізаваны, хаця былі некаторыя пытанні адносна падліку галасоў. Аднак выбары не зводзяцца толькі да аднаго дня галасавання, і гэтыя выбары паказалі што Беларусь, як еўрапейская краіна, мае патрэбу ў сапраўднай канкурэнтнай палітычнай сістэме, каб рэалізаваць свой дэмакратычны патэнцыял”, – адзначыла Гізэла Вурм, кіраўнік дэлегацыі АБСЕ. “Таму жыццёва неабходна пачаць неадкладныя рэформы заканадаўства, каб даць магчымасць паўстаць такой палітычнай сістэме, якая з’яўляецца галоўным элементам для дэмакратычнай стабільнасці. ПАСЕ і Венецыянская камісія гатовыя да супрацоўніцтва з Беларуссю ў гэтым пытанні.”
Абмежаванні свабоды сходаў, асацыяцый і свабоды выказвання звузілі публічную прастору і адмоўна адбіліся на выбарным асяроддзі. У агульным кандыдаты мелі магчымасць агітаваць свабодна ў межах заканадаўства, аднак вялікая колькасць кандыдатаў не скарысталася гэтай магчымасцю, што садзейнічала росту апатыі выбаршчыкаў. Са станоўчых момантаў адзначаецца, што многія мясцовыя ўлады выконвалі інструкцыю ЦВК наконт больш свабоднага вызначэння месцаў для выбарчай агітацыі. Аднак, няроўны доступ кандыдатаў да памяшканняў і рэсурсаў дзяржаўных установаў стварыў няроўныя ўмовы ў выбарчай барацьбе кандыдатаў. У сукупнасці, гэта абмежавала грамадзян у доступе да інфармацыі кандыдатаў.
“Мы адзначаем, што ўпершыню за 12 год у парламенце будуць прадстаўлены некаторыя члены апазіцыі. Аднак, заканадаўчыя і канстытуцыйныя рамкі звужаюць грамадскае месца для дэбатаў і не забяспечылі магчымасць выбаршчыкаў рабіць інфармаваны выбар”, – сказала Івана Дабесава, кіраўнік дэлегацыі ПА АБСЕ. “Мы заклікаем усіх членаў парламента выкарыстаць гэтую магчымасць і ўключацца ў сапраўдныя дыскусіі пра будучыню краіны.”
Вельмі строгія абмежаванні для СМІ: крымінальная адказнасць за паклёп, дыфамацыю і абразу, а таксама забарона заклікаў да байкоту выбараў не адпавядаюць міжнародным стандартам і пагражаюць свабодзе выказвання. Падчас асвятлення выбарчай кампаніі навіны на дзяржаўных каналах акцэнтаваліся на дзейнасці прэзідэнта і іншых афіцыйных прадстаўнікоў, і таксама на палітычных заявах старшыні ЦВК. Тым часам, асвятленне агітацыі кандыдатаў фактычна адсутнічала і было зведзена да трансляцыі выступаў, запісаных загадзя. Гэта стварыла перашкоды выбарцам у доступе да інфармацыі кандыдатаў.
Выбарчая адміністрацыя на чале з ЦВК забяспечыла тэхнічную падрыхтоўку і прымала пастановы ў адпаведнасці з каляндарным планам. Тым не менш, толькі дробная частка чальцоў выбарчай адміністрацыі былі вылучаныя апазіцыяй, а на кіруючых пасадах дамінавалі мясцовыя ўлады.
Спісы выбаршчыкаў абнаўляюцца участковымі выбарчымі камісіямі (УВК) на падставе дадзеных, атрыманых ад мясцовых уладаў. Адсутнасць цэнтралізаванага рэестра выбаршчыкаў, які можна было б выкарыстоўваць у мэтах перакрыжаванай праверкі паўторных рэгістрацый, разам з занадта дазваляючай сістэмай рэгістрацыі выбаршчыкаў у дзень выбараў, прывяла да недахопу гарантый супраць шматразовага галасавання.
“Сістэматычныя хібы, якія мы заўважылі падчас назірання ў гэтых выбарах, сведчыць пра неабходнасць рэалізаваць даўнія рэкамендацыі ад АБСЕ,” – кажа Тана дэ Зулуэта, кіраўнік доўгатэрміновай місіі БДІПЧ/АБСЕ. “Выбары новага парламента – гэта выдатная магчымасць прыняць меры і выканаць рэкамендацыі найбольш усебакова і інклюзіўна.”
З 630 чалавек, вылучаных ў кандыдаты, 484 прынялі ўдзел у выбарах, у тым ліку значная колькасць ад апазіцыі. Нягледзячы на агульны рост колькасці кандыдатаў, прававая база па рэгістрацыі кандыдатаў дазволіла селектыўнае ужыванне. Дзевяноста тры патэнцыйных кандыдаты не былі зарэгістраваныя ў большасці выпадкаў з-за недакладнасцяў у дэкларацыях аб маёмасці і даходах, недастатковай колькасці сапраўдных сабраных подпісаў і немагчымасці здаць неабходныя дакументы. Дадзены падыход стварыў непрапарцыйныя і неабгрунтаваныя бар’еры для таго, каб стаць кандыдатам, адзначылі назіральнікі.
Жанчыны шырока прадстаўлены ў выбарчай адміністрацыі, аднак значна менш – у палітычным жыцці. Не існуе асобных мераў павялічыць прысутнасць жанчын, якая склала 25% кандыдатаў на дадзеных выбарах.
ЦВК прадэманстравала добразычлівае стаўленне да міжнародных назіральнікаў. Ва ўключным працэсе больш за 827 міжнародных і 32 105 мясцовых назіральнікаў атрымалі акрэдытацыю. Нягледзячы на паляпшэнні ў доступе для нацыянальных і міжнародных назіральнікаў, застаўся шэраг недарэчных заканадаўчых абмежаванняў і абмежавальных тлумачэнняў заканадаўства.
За далейшай інфармацыяй, звяртайцеся да:
Томас Раймер, БДІПЧ/АБСЕ, +375 33 677 9874 or +48 609 522 266, thomas.rymer@odihr.pl
Лойк Пулен, ПА АБСЕ, OSCE PA, +375 29 257 9069 or +45 6010 8963, loic@oscepa.dk
Шэмавон Шахбазян, ПАСЕ, + 375 33 693 1299, chemavon.chahbazian@coe.int