Неабходныя рэформы ў адказ на істотныя недахопы падчас выбараў у Беларусі, заявілі міжнародныя назіральнікі пасля мірнай прэзідэнцкай кампаніі
МІНСК, 12 кастрычніка 2015 – «Прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 11 кастрычніка, паказалі, што Беларусь яшчэ мае прайсці значны шлях да выканання сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ па правядзенні дэмакратычных выбараў. Гэта падкрэслівае неабходнасць палітычнай волі для ажыццяўлення комплексных рэформ», - да такіх высноваў прыйшлі міжнародныя назіральнікі ў сваёй папярэдняй заяве, якая была выдадзеная сёння. Былі адзначаны пэўныя паляпшэнні і спрыяльнае стаўленне. Наяўнасць істотных праблем, у прыватнасці, падчас падліку галасоў і занясення вынікаў у пратаколы, падрывае сумленнасць выбарчага працэсу. Перадвыбарчая кампанія і дзень выбараў прайшлі ў спакойных абставінах, адзначана ў заяве.
“Відавочна, што Беларусі яшчэ трэба прайсці доўгі шлях да выканання сваіх дэмакратычных абавязацельстваў. Недаўняе вызваленне палітычных вязняў і дабразычлівае стаўленне да назіральнікаў з’яўляюцца станоўчымі зменамі. Аднак, надзея на тое, што гэта прывядзе нас да больш шырокага выбарчага працэсу ў значнай ступені не здзейснілася”, - адзначыў Кент Гэрстэдт, спецыяльны каардынатар і кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ. “Улічваючы папярэднія абяцанні, я асабліва расчараваны недахопамі ў працэсах падліку галасоў і складання пратаколаў. Мы спадзяемся, што беларускі ўрад будзе мець палітычную волю на ўдзел у дасканалым працэсе рэформаў, які мы гатовыя падтрымаць”.
Усе кандыдаты мелі магчымасць праводзіць кампаніі па ўсёй краіне і данасіць сваі пасланні без перашкодаў. Сама выбарчая кампанія была стрыманай, але актывізавалася цягам двух апошніх тыдняў, адзначаюць назіральнікі. Толькі адзін кандыдат, платформа якого была сфакусаваная пераважна на сацыяльных і эканамічных пытаннях, быў адкрыта крытычным адносна дзеючага Прэзідэнта. Такім чынам выбаршчыкі мелі амбежаваны выбар.
Працэс галасавання ў асноўны дзень выбараў быў станоўча ацэнены на 95% выбарчых участкаў, дзе праводзілася назіранне, аднак вялікай колькасці назіральнікаў адмовілі ў доступе да выбарчых спісаў, і відавочна ідэнтычныя подпісы былі заўважаныя на 47 выбарчых участках. Працэс падліку галасоў быў негатыўна ацэнены на 30% участкаў, дзе вялося назіранне, што сведчыць пра істотныя праблемы. Працэс занясення вынікаў у пратаколы атрымаў негатыўную адзнаку і быў недастаткова празрыстым ў 25% назіранняў.
“11 кастрычніка выбаршчыкі мелі магчымасць зрабіць свой выбар у транспарэнтнай манеры ў прысутнасці вялікай колькасці нацыянальных і міжнародных назіральнікаў. Аднак працэс падліку галасоў павінен быць палепшаны ў значнай ступені. Выбары не абмяжоўваюцца асноўным днём галасавання. Такім чынам, Беларусь мае патрэбу ў рэфармаванні сваёй юрыдычнай базы дзеля забеспячэння канкурэнтнага палітычнага асяроддзя. Гэта ёсць ключавой умовай для доўгатэрміновай палітычнай стабільнасці краіны”, - выказаў меркаванне Рэха Дэнемеч, старшыня дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. “Парламенцкая асамблея разам з Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы выказвае сваю гатоўнасць на супрацоўніцтва з Беларуссю па гэтым пытанні”.
Сярод станоўчых момантаў варта адзначыць, што пасля серыі вызваленняў міжнародна прызнаных палітычных вязняў у 2014 годзе у жніўні прэзідэнт загадаў вызваліць астатніх палітычных вязняў, якія заставаліся ў турме. Структуры Міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі разлічваюць, што пасля гэтых вызваленняў не адбудзецца паўтору аналагічнага пераследу, і гэта можна будзе лічыць перагорнутай старонкай.
“Назіраючы за канфлікатамі, якія адбываюцца сёння па ўсім свеце, я вітаю канструктыўную ролю Беларусі ў правядзенні дыялогу па пытанні Украіны. У сувязі з гэтым рост міжнароднай ўвагі да выбараў у Беларусі быў непазбежны, і гэта магчымасць не была цалкам скарыстаная”, - сказаў Джым Уолш, старшыня дэлегацыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. “Наперадзе яшчэ шмат працы, у першую чаргу па забеспячэнні большай рэпрэзентатыўнасці выбарчых камісіяў, а таксама чэснасці і празрыстасці працэдураў падліку галасоў. Мы спадзяемся, што канструктыўны падыход, які прадэманстравалі ўлады ў дачыненні да нашых місіяў, захаваецца і надалей дзеля дасягнення нашай агульнай мэты”.
Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 8 з 15 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў на карысць кандыдатаў, і ў выніку зарэгістравала 4 кандыдаты, гаворыцца ў заяве. Усе групы мелі магчымасць збіраць подпісы па ўсёй краіне. Права на рэгістрацыю кандыдатам абмяжоўваецца ў выпадку наяўнасці папярэдніх судзімасцяў; такія дзеянні, як удзел у несанкцыяваных акцыях, могуць прывесці да ўзнаўлення прысудаў. Праверка подпісаў была недастаткова празрыстай, што зніжае давер да гэтага працэсу.
Кандыдаты атрымалі платформу для данясення сваіх ідэяў, нягледзячы на абмяжоўваючае медыйнае асяроддзе. Маніторынг сродкаў масаваў інфармацыі паказаў, што актыўнае асвятленне дзейнасці дзеючага Прэзідэнта ў ягоным афіцыйным статусе зрабіла яго найбольш заўважным кандыдатам. Бясплатны доступ да эфірнага часу ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі быў прадстаўлены на роўных умовах і ў неадцэнзураваным фармаце, што было станоўча адзначана і самімі прэтэндэнтамі; таксама сродкі масавай інфармацыі забяспечылі сваю аўдыторыю выбарчай інфармацыяй. Дэбаты кандыдатаў транліраваліся ў прамым эфіры 3 кастрычніка, і ўсе кандыдаты, апроч дзеючага Прэзідэнта, былі прадстаўленыя.
Адначасова з тым, як адзін з міністраў узяла адпачынак, каб узначаліць выбарчую кампанію дзеючага прэзідэнта (што было адзначана станоўча), астатнія дзяржаўныя служачыя і ўрадоўцы высокага ўзроўню ўдзельнічалі ў кампаніі на карысць цяперашняга прэзідэнта ў свой працоўны час, паведамляецца ў заяве. Пэўная частка мерапрыемстваў ягонай перадвыбарчай кампаніі ладзілася на дзяржаўных прадпрыемствах; некаторыя грамадзкія арганізацыі і ўстановы, якія падтрымліваюцца дзяржавай, праводзілі кампанію на карысць дзеючага Прэзідэнта, што стварала няроўныя ўмовы правядзення кампаніі і размывала лінію падзела паміж інтарэсамі гэтых суб’ектаў і дзяржавы.
Нягледзячы на заангажаванасць беларускіх уладаў у супрацоўніцтва пасля папярэдніх выбараў, што было адзначана як станоўчы крок, прававая база засталася збольшага нязменнай. Яна была папярэдне ацэненая як недастатковая для гарантавання правядзення выбараў у адпаведнасці з абавязальніцтвамі ў межах АБСЕ і іншымі міжнароднымі стандартамі, кажуць назіральнікі. Існуючыя правілы і законы, у тым ліку і з 2011 і 2012 гадоў, абмяжоўваюць такія асноўныя свабоды, як свабода сходаў, асацыяцыяў і выказванняў, працягваюць назіральнікі.
“Неабходна правесці працу па паляпшэнні выбарчага заканадаўства, бо ранейшыя рэкамендацыі, у прыватнасці, па збалансаваным складзе выбарчых камісій і па працэдурам у дзень выбараў, засталіся без увагі. Існуе дакладная неабходнасць у павышэнні празрыстасці і незалежнасці працы выбарчых камісій”, - адзначыў Амбасадар Жак Фор, старшыня доўгатэрміновай Місіі АБСЕ/БДІПЧ па назіранні за выбарамі. “Выбарчыя законы і прававая база ў сённяшнім стане ствараюць абмежаванні фундаментальных свабод”.
У працяг адкрытага і неабмежаванага запрашэння арганізацыяў па назіранні Цэнтральная выбарчая камісія прадэманстравала спрыяльнае стаўленне да міжнародных назіральнікаў. Аднак адсутнасць дакладных і празрыстых прававых крытэраў абрання членаў выбарчых камісіяў ніжэйшага ўзроўню дазволіла мясцовым уладам цалкам кантраляваць працэс іх прызначэння, сам працэс не быў інклюзіўным. Сістэма рэгістрацыі выбаршчыкаў празмерна ліберальная, і дае магчымасць рэгістрацыі на выбарчых участках у дзень выбараў без дастатковых прававых мераў бяспекі.
Тры незалежныя групы грамадзкага назірання ажыццяўлялі доўгатэрміновае назіранне і рэгулярна публікавалі свае высновы. Каля 43 500 грамадзянаў і больш за 900 міжнародных назіральнікаў атрымалі акрэдытацыю, у тым ліку і з Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы – упершыню з 2001 года. Каля дзвюх трацінаў мясцовых назіральнікаў прадстаўлялі грамадзкія арганізацыі, якія фінансуюцца дзяржавай. Правы грамадскіх і міжнародных назіральнікаў вычарпальна апісваюцца законам, але інтэрпрэтаваліся і ўжываліся з абмежаваннямі. Назіральнікі не мелі магчымасці сачыць за ўсімі этапамі выбарчага працэсу.
Для атрымання дадатковай інфармацыі:
Рычард Солэш, ПА АБСЕ, +375 292 225 908 or +45 60 10 83 80, richard@oscepa.dk
Томас Раймер, БДІПЧ/АБСЕ, +375 292 462 159 or +48 609 522 266, thomas.rymer@odihr.pl
Чэмавон Чахбазян, ПАСЕ, +33 6 50 68 76 55, chemavon.chahbazian@coe.int